Get Mystery Box with random crypto!

23 жніўня 2020 у Мінску адбыўся другі вялікі нядзельны марш. П | Admyslova

23 жніўня 2020 у Мінску адбыўся другі вялікі нядзельны марш. Першы, за тыдзень да гэтага, быў, відаць, самым шматлюдным маршам у найноўшай гісторыі Беларусі. Гэты быў меншы, але ўсё роўна на шмат дзесяткаў тысяч чалавек. Калі людзі сыйдуць ад палацу Лукашэнкі, той прыляціць на верталёце з Колем у бронікамізэльцы і аўтаматам без патронаў, спарадзіўшы тым самым шмат мемаў і зноў нагадаўшы пра стан свайго здароўя.

Атмасферу мірнага беларускага пратэсту можна адчуць у наступным відэа. У ім мінскі прадзюсар і дыджэй Папа Бо (Аляксандр Багданаў) гуляе па Мінску і робіць свята. Ужо пазней яго і яго асістэнта Максіма Крука затрымаюць за гэтыя відэа, прысудзяць некалькі гадоў “хіміі”, з якой Багданаў і Крук паспяхова збягуць у замежжа.

Такія вось дзівосы суіснавалі ў Мінску: Лука з Колем на верталёце і з аўтаматамі – і нядзельны пратэст тысячаў і тысячаў мірных і прыгожых беларусаў, які больш падобны на карнавал, чым на пратэставую акцыю.

#Слухай_сваё