Get Mystery Box with random crypto!

Якуб Колас Першы гром (урывак) Голасам моцы, ціха і важна Гром | Звонецкий детский сад

Якуб Колас
Першы гром
(урывак)
Голасам моцы, ціха і важна
Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары.
Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Долы той гук паняслі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасць зямлі.
Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы,
Чуецца моц і прастор...
Першыя громы! Сэрцу вы мілы,
Люб мне ваш смех паміж гор.
#Вершы_на_роднай_мове