Get Mystery Box with random crypto!

​​ «РАЗМАЎЛЯЙЦЕ ПА-БЕЛАРУСКУ»: Зянон Пазьняк пра беларуса, яко | Зянон Пазьняк

​​ «РАЗМАЎЛЯЙЦЕ ПА-БЕЛАРУСКУ»: Зянон Пазьняк пра беларуса, якога пабілі за мову акупантаў у Польшчы

Гэта мент (міліцыянер), былы беларус свабодна прыехаў у Варшаву некалькі гадоў таму, атабарыўся тут, умее гаварыць па-польску, але ў грамадзкіх месцах дэманструе рашысцкі «язык» (разумеючы, вядома, што цяпер тое абазначае пасьля нападу і зьверстваў рускіх фашыстаў ва Ўкраіне і пасьля пагрозы палякам).

Урэшце, яму ўсё-ж такі далі па шыі на дыскатэцы (і месца ж выбраў), а заадно і ягонай «девушке», якая таксама выраблена дэманстравала рашысцкае «наречие». Былы міліцыянер і былы беларус абурыўся на такую непавагу да яго «права» «разговаривать на любом языке» і падаў на крыўдзіцеляў у суд, голасна і шырака заяўляючы ў «дэмсмі», блогах ды сацыяльных сетках, што ён нападнікам не даруе, што давядзе справу да канца, пакарае нацыяналістаў, ксенафобаў ды хуліганаў, што зьняважылі яго за «язык». Ён навучыць палякаў «рашу» паважаць.

Зразумела, што за беларускую мову (калі б ён умеў на ёй хоць два словы) ніхто б яго не крануў, але ж трэба было правакацыйна ў час вайны дэманстраваць «русский язык» у эмацыйным месцы.

Вынік дасягнуты. Міліцыянер дэманстратыўна раздзьмувае скандал, пагражае палякам судом за «русский язык» і т.п. Так паляцца дурні і правакатары. Цяпер «товарищам» Салав'ёву, Скабеевай ды Лебедзевай, ды іншым Азаронкам застаецца толькі ўсё сфармуляваць і загаласіць пра «польскі нацызм», напад палякаў на «русский язык», «нетерпимость к Росии», а якому-небудзь дэпутату-паўвар'яту з дзяржаўнай Думы заклікаць «нанесті ядерный удар па Варшаве» і г. д. Чулі ўжо такое.

Шчыра кажучы, цярпімасьць палякаў у гэты час да рашысцкай агентуры (якая тут вольна блытаецца) мяне надзвычай зьдзіўляе. Але ня думаю, каб польскі суд паддаўся на такую правакацыйную мяккіну. На добры гуманны сэнс можна было б пайсьці насустрач мэнтальным пачуцьцям міліцыянера ды ягонай «девушкі» і дэпартаваць іх назад у акупаваную Беларусь, дзе царства «русского языка» і дзе не даюць па карку за правакацыйную рашысцкую «речь». Наадварот, саджаюць і катуюць толькі за беларускую мову.

Зянон Пазьняк | Падпісацца