Get Mystery Box with random crypto!

Напярэдадні 5 лістапада РУХ правёў акцыю ў гонар 115-годдзя са | Biełaruś Irredenta

Напярэдадні 5 лістапада РУХ правёў акцыю ў гонар 115-годдзя са дня народзінаў генэрала Міхала Вітушкі.

Да сьвяточная даты быў падрыхтаваны вялікі папяровы арт з выявай нацыянальнага героя. Так як дакладная дата сьмерці Міхала Вітушкі выклікае спрэчкі, было вырашана пазначыць яе знакам бясконцасьці, што зь іншай стараны сымбалічна ўказвае на ягоны бесьсмяротны ўклад у справу барацьбы за Радзіму. Месца разьмяшчэньня арту было выбрана недалёка ад Варшаўскага палітэхнічнага ўніверсітэту, дзе ў свой час навучаўся Міхал Апанасавіч. Напрыканцы, замест сьвечак на сьвяточным торце сябры РУХу запалілі фаеры і страбаскопы пад воклічы ў гонар юбіляра.

Слава Радзіме! Слава Міхалу Вітушке!

#РУХ #RUCH #БеларускіСупраціў #МіхалВітушка #ЧорныКот