Get Mystery Box with random crypto!

ЯК БЕЛАРУСЫ ПАДАРЫЛІ РАСЕІ 'ДЗЕНЬ АДЗІНСТВА' 4 лістапада Расе | Biełaruś Irredenta

ЯК БЕЛАРУСЫ ПАДАРЫЛІ РАСЕІ "ДЗЕНЬ АДЗІНСТВА"

4 лістапада Расея адзначае афіцыйнае сьвята Дзень народнага адзінства.

«4 Лістапада 1612 ваяры народнага апалчэньня пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзьмітрыя Пажарскага штурмам ўзялі Кітай-горад, вызваліўшы Маскву ад польскіх інтэрвэнтаў і прадэманстраваўшы ўзор гераізму і згуртаванасьці ўсяго народу незалежна паходжаньня, веравызнаньня і становішча ў грамадзтве», — напісана ў тлумачэньні да праекту Працоўнага кодэксу Расеі.

Гісторык Алег Трусаў, аўтар кнігі «Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах», перакананы: дата 4 лістапада нагадвае беларусам пра тое, што яны моцная нацыя.

«У Маскву наш гарнізон прыйшоў на просьбу маскоўскіх баяраў. Мы сілаю Маскву ня бралі, яны нас запрасілі, прысягнулі нашаму будучаму каралю, цалавалі крыж. І вось прыйшоў у Маскву гарнізон Рэчы Паспалітай. Але вядома, што гарнізон складаўся як з палякаў, так і зь беларусаў. Адным з кіраўнікоў гарнізону нават быў палкоўнік з Мазыра. Так атрымалася, што маскоўскім царом прызналі Ўладзіслава, сына нашага вялікага князя. Гэта моцна не спадабалася Мініну і Пажарскаму, яны паднялі народнае паўстаньне і захапілі Маскву. І тады выбралі новага цара — Міхаіла Раманава. Але Ўладзіслаў лічыўся рускім царом аж да 1634 году. А каб ён адмовіўся ад царства, яму заплацілі вялікія грошы. Таму хлусяць расейцы, калі кажуць, што мы ўзялі Крэмль сілай», — адзначае Алег Трусаў у інтэрвію Радыё Свабода.

«Гэта цікавая для нас дата, якая паказвае, што нам трэба ганарыцца сваёй гісторыяй, калі мы ў Крамлі былі значна раней, чым Напалеон. Але Напалеон штурмам яе браў, а нас мірна запрасілі», дадае гісторык.

«Гістарычна так склалася, што мы з Расеяй ваявалі 500 гадоў. Першыя войны пачаліся ў канцы 14 стагодзьдзя, а апошнія войны былі падаўленьнямі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі палкаводцам Суворавым. І толькі пасьля таго, як Расея аб’ядналася з Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй, яна змагла нас падзяліць. Настолькі мы моцныя духам і сілай».

Жыве Беларусь!