Get Mystery Box with random crypto!

Кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу 'Нашай Нівы', палітвязен | Ждановічы сёння

Кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", палітвязень Андрэй Скурко трапіў у медчастку Валадаркі са «структурнымі зменамі ў лёгкіх». У яго падазраюць кавід, камера, дзе сядзеў Андрэй, адпраўленая на каранцін.

Вядома, што па прыбыцці з Акрэсціна на Валадарку рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх. У Скурко — інсуліназалежны дыябет. Ён правёў на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач.