Get Mystery Box with random crypto!

Ініцыятыва па вывучэнні беларускай мовы 'Мова Нанова' ліквідав | Ждановічы сёння

Ініцыятыва па вывучэнні беларускай мовы "Мова Нанова" ліквідаваная па запыту пракуратуры Мінскага раёна.
"Фармальна — таму што пракуратура на сайце курсаў знайшла "нестатутную дзейнасць" у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала "Белсат". Нам пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы "выправіць парушэнні" і выказаць свае аргументы", — распавёў курсаў ініцыятывы Глеб Лабадзенка.

Усяго больш за 40 грамадскіх арганізацый былі ліквідаваныя рашэннем ўладаў 22 ліпеня. Сярод іх праваабарончыя, экалагічныя і культурныя цэнтры.