2023-04-22 12:06:49
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ
Шчыры (прыметнік)
. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты. Шчырае прызнанне. Гаварыць шчыра (прыслоўе). Сказаць ад шчырага сэрца.
Задушэўны, інтымны. Шчырая размова.
Сардэчны, душэўны. Шчырая сяброўка.
Пазбаўлены прытворства. Шчырае шкадаванне.
Старанны; верны, адданы, заўзяты. Шчырая праца.
Просты, даверлівы. Ш. чалавек, усяму верыць.
Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
32 views09:06