Get Mystery Box with random crypto!

#гісторыясьпева Як зьявіўся сьпеў «Малітва»? Гэты сьпеў сьпяв | worship.by

#гісторыясьпева
Як зьявіўся сьпеў «Малітва»?

Гэты сьпеў сьпяваюць ва Украіне на міжцаркоўных мерапрыемствах, у дзіцячых летніках, падчас набажэнстваў ды хатніх групаў.
«Малітва» нарадзілася прыкладна ў 1993 годзе ў клясе матэматыкі. На той момант сьпявачцы Крысьціне Загарынай было каля 14 гадоў, і яна толькі нядаўна прыйшла да Бога.

«Я пісала музыку раней за словы, і ў мяне ўжо была напісаная мэлёдыя, — узгадвае Хрысьціна. — Я яе іграла, сьпявала, хоць тэксту яшчэ не было. Аднойчы на ўроку матэматыкі, у перапынках паміж косінусамі і сінусамі, я пачала пісаць на аркушы паперы сьпеў «Малітва за Украіну».

Дзяўчына пачала выконваць яго з гуртом на эвангелізацыях і ў царкве, калі раптам даведалася, што ў яе песьні ўжо ёсць пераклады, але замест Украіны народ заклікае перад Богам за Беларусь і Расею!
Крысціна не чакала такой папулярнасці сьпеву.
З часам у большасьці ўкраінскіх хрысціянскіх цэнтраў гучалі словы «Малітвы».

Паслухаць сьпеў можна тут
Малюнак: мурал у Кардыфе
Інфармацыя з Християни для України