Get Mystery Box with random crypto!

Усё часцей у небе і на палях можна пабачыць вялікія чароды пту | Дзікая прырода побач

Усё часцей у небе і на палях можна пабачыць вялікія чароды птушак: хтосьці рыхтуецца да адлёту, хтосьці ўжо даляцеў, а нехта яшчэ кіруе ў вырай.

Як мігруюць нашы птушкі?

Раней за ўсіх адлятаюць дальнія мігранты, якія зімуюць у Паўднёвай Афрыцы. У пачатку ліпеня адлятаюць першыя зязюлі (кукушки). Буслы ўжо з канца ліпеня збіраюцца ў чароды і адлятаюць на зімоўку.

Але, напрыклад, кулік-случок (травник) зімуе даволі блізка, у Грэцыі і Ізраілі, але адлятае вельмі рана – у канцы траўня! Спачатку пакідаюць Беларусь дарослыя птушкі, а маладыя – недзе праз месяц. А вось у кнігаўкі (чибиса) і вялікага зуйка дарослыя птушкі адлятаюць разам з маладымі.

Пакінулі краіну амаль усе крычкі (крачки), зараз ляцяць пячураўкі (пеночки), лескі (славки), чаротаўкі (камышовки) і цвыркуны (сверчки). З уюрковых (вьюрковых) адляцеў чаромашнік (чечевица), гэты від ляціць на Усход, у Індыю. Туды мігруе вельмі мала нашых відаў. Асноўныя напрамкі – Афрыка, Паўднёвая і Заходняя Еўропа.

Фота: Oleg Alexevich, @ptushkafota.