Get Mystery Box with random crypto!

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць | Дзікая прырода побач

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільярды птушак. Толькі ў ЗША гэта мільярд на год, у Канадзе – 25 мільёнаў. У Еўропе маштаб праблемы пакуль не ацэнены, але, хутчэй за ўсё, сітуацыя тут будзе падобная.

Так, шкло надае будынкам лёгкасць, упісвае яго ў навакольнае асяроддзе, дазваляе эканоміць энергію за кошт пропуску натуральнага святла. Але адваротны бок медаля – тое, што ад шкляных паверхняў гіне мноства птушак.

Птушкі не бачаць празрыстых паверхняў і не ўспрымаюць іх як перашкоду. Наадварот, у шкле яны бачаць адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Як абараніць птушак ад небяспекі і яшчэ на этапе праектавання ўлічваць праблему сутыкнення з шыбамі, чытай у артыкуле https://ptushki.org/news/718575.html

Фота: capitalcurrent.ca.