Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нас змены ў праграме! Бруна Біг не зможа, нажаль, пры | Vulica Brasil

Сябры, у нас змены ў праграме! Бруна Біг не зможа, нажаль, прыляцець у Мінск з Бразіліі на наступным тыдні па прычыне лакдауна ў Маскве (праз якую ён мусіў ляцець). Тым не менш, Бруна будзе на сувязі і правядзе сустрэчу і адчыненую лекцыю анлайн. Астатнія запланаваныя мерапрыемствы застаюцца, "Вулічнаму" тыдню быць, мы нават дадаем калектыўную выставу беларускіх урбан-мастакоў у праграму.
(Майстэрню і выставу з Бруна Бігам мы пераносім на травень 2022)

3 лістапада, серада
19:00 Адкрыццё калектыўнай выставы урбан-мастакоў і фотавыставы Юліі Савіч (Вершы)

4 лістапада, чацвер
17:00 Экскурсія “Муралы Вуліцы” з Аксанай Манкевіч. Запіс на экскурсію.
20:00 Візіт у Музей Скейтбордзінга і прагляд бразільскага фільма "Жыццё на колах" (Lo-Fi)

6 лістапада, субота
13:00 Анонс лічбавай кнігі Vulica Brasil 2014—2019 (Вершы)
14:00 Cустрэча з мастаком і адкрытая лекцыя “Свабодная лінія” Bruno Big у анлайн-фармаце (Вершы)
20:00 Бразільская фэшта (Вершы, вул. Кастрычніцкая, 19)

Усе мерапрыемствы з вольным уваходам