Get Mystery Box with random crypto!

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 п | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

Пракурор Раман Бізюк заявіў хадайніцтва аб слуханні судовага пасяджэння ў закрытым рэжыме, паколькі «ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці».

Усе палітвязні і іх абаронцы былі супраць закрыцця працэсу. Мікіта Дранец сказаў: «Мы супраць, але зыход мы ўсе ведаем»

Марфа Рабкова заявіла: «Катэгарычна супраць»

Нягледзячы на гэта, суддзя Сяргей Хрыпач, параіўшыся на месцы, задаволіў хадайніцтва пракурора і вырашыў закрыць суд па справе дзесяці палітзняволеных. Усіх прысутных выгналі з залі суда.

«Вясна» распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў