Get Mystery Box with random crypto!

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова 500 дз | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова 500 дзён за кратамі.

На дадзены момант справа супраць яе ўжо перададзеная ў Мінскі гарадскі суд, але дата разгляду яшчэ не прызначаная. Праваабаронцу абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымільнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў, ёй пагражае да 20 год зняволення.

«Разумею, што маральна, да і фізічна, гэта складана прыняць і перажыць. Але выбару няма, нам трэба гэта зрабіць», — пісала ў адным з лістоў Марфа.

Яна працягвае трымацца, верыць у лепшае і спадзяецца, што «калі-небудь з усяго мы будзем успамінаць толькі добрае і над шмат чым смяяцца».

Падтрымаць Марфу лістамі можна па адрасе:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2,
Марыі Аляксандраўне Рабковай
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Таксама можна даслаць ёй пасылку/бандэрольку ці зрабіць грашовы перавод. Як гэта зрабіць?