Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем серыю артыкулаў '10 цытат, якія ўвайшлі ў гісторыю | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Працягваем серыю артыкулаў "10 цытат, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

«Нельга заставацца ў баку. Няўдзел дапамагае агрэсару, а не ахвяры. Маўчанне дапамагае прыгнятальніку, а не прыгнечаным». - Элі Візель.

Гэтыя словы пісьменнік і актывіст Элі Візель уключыў у свой выступ на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі ў 1986 г. Візель, які перажыў Халакост, быў аўтарам 57 кніг, уключаючы "Ноч", яго ўспаміны пра час, праведзены ў канцэнтрацыйных лагерах. Усё астатняе жыццё ён актыўна змагаўся за правы чалавека ва ўсім свеце. У гэтых словах-нязгода з тым, што можна заставацца безуважным, калі гаворка ідзе аб правах чалавека. Калі ты не супраціўляешся гвалту, ты робiшся яго саўдзельнікам.