Get Mystery Box with random crypto!

​Сёння распачынаем серыю пастоў '10 цытат аб правах чалавека, | Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"

Сёння распачынаем серыю пастоў "10 цытат аб правах чалавека, якія ўвайшлі ў гісторыю і змянілі свет".

Правы чалавека-гэта правы, якія ёсць у кожнага. Каб валодаць імі дастаткова таго, што вы чалавек. Ва Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека гаворыцца, што правы чалавека " належаць чалавеку ад нараджэння незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці, этнічнай прыналежнасці, мовы, рэлігіі ці іншых абставінаў». Яны ахопліваюць грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя, культурныя і сацыяльныя правы, уключаючы права на жыццё, права на адукацыю і свабоду слова. На працягу ўсёй гісторыі актывісты і арганізацыі змагаліся за гэтыя правы, абапіраючыся на магчымасці грамадства і выкарыстоўваючы сілу слова. Мы прыводзім цытаты аб правах чалавека, якія даказваюць, наколькі пераканаўчымі могуць быць яркія гаворкі.

«Пры замаху на правы хоць бы аднаго чалавека, ушчамляюцца правы кожнага». - Джон Ф. Кэнэдзі.

Джон Ф. Кэнэдзі вымавіў гэтыя словы 11 чэрвеня 1963 г., выступаючы са зваротам аб грамадзянскіх правах. Гэта адбылося пасля спробы губернатара Джорджа Уоллеса перашкодзіць залічэнню двух чарнаскурых студэнтаў у Алабамский універсітэт. Бірмінгем у штаце Алабама быў сведкам многіх канфліктаў, уключаючы выпадак, калі мясцовая паліцыя спусціла сабак на афраамерыканцаў. Барацьба за грамадзянскія правы не была прыярытэтнай задачай для Джона Ф. Кэнэдзі, але ў гэтым звароце ён прызнаў яе неабходнасць. Праз тыдзень ён накіраваў у Кангрэс праект біля аб грамадзянскіх правах.