Get Mystery Box with random crypto!

Прэзыдэнцкія выбары 1994 году Шушкевіч прайграў. Аднак з паліт | КАРБАЛЕВІЧ

Прэзыдэнцкія выбары 1994 году Шушкевіч прайграў. Аднак з палітыкі не сышоў. Да самага апошняга часу ён быў у апазыцыі, выразна дэманстраваў сваю нязгоду зь існым рэжымам. У пэўным сэнсе да самага канца ён застаўся палітычным ідэалістам. І напамінам аб магчымай гістарычнай альтэрнатыве — калі б, напрыклад, прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў 1992 годзе.

Сыход з жыцьця Станіслава Шушкевіча азначае канец цэлай эпохі. Калі адыходзяць палітычныя зубры, хто застаецца ў пушчы?