Get Mystery Box with random crypto!

Пра замах на Азаронка Некалькі фактаў. 1. Увогуле задума выяг | КАРБАЛЕВІЧ

Пра замах на Азаронка

Некалькі фактаў.
1. Увогуле задума выяглядала сумнеўнай з самага пачатку. Каб схапіць, скруціць, запіхнуць у багажнік здаровага маладога мужчыну, двух чалавек-нападнікаў відавочна недастаткова.
2. Сам Лукашэнка прызнаў, што гэта была апэрацыя спэцслужбаў.
3. Як выглядае з сюжэту БТ, нападнікаў было двое. Але Лукашэнка называе толькі адно прозьвішча - Сасноўскі. І твар ягонага “падзельніка” чамусьці не паказваюць.
4. У машыне, на якой прыехалі нападнікі, усталявана відэакамэра.
Усё гэта моцна нагадвае апэрацыю супраць змоўшчыкаў, якіх арыштавалі ў Маскве (Фядута, Зянковіч). Спэцслужбы падстаўляюць свайго чалавека, які правакуе пэўных людзей на супрацьпраўны акт. А потым КДБ рапартуе аб бліскучай апэрацыі, БТ апавядае пра злосных тэрарыстаў. На гэтай падставе Лукашэнка “даручыў праваахоўным органам правесьці, груба кажучы, зачыстку па ўсёй краіне”.