Get Mystery Box with random crypto!

Каму нашкодзяць контрсанкцыі З заявы прэсавай службы МЗС (htt | КАРБАЛЕВІЧ

Каму нашкодзяць контрсанкцыі

З заявы прэсавай службы МЗС (https://mfa.gov.by/press/news_mfa/e0c39160d2580d78.html) вынікае, што афіцыйны Менск робіць першыя крокі у адказ на санкцыі ЭЗ. Фактычна прыняты два рашэньні: прыпыненьне ўдзелу Беларусі ў праграме ЭЗ “Усходняе партнэрства” і прыпыненьне дзеяньня Пагадненьня аб рэадмісіі з ЭЗ.
Што тычыцца “Усходняга партнэрства”, то удзел Беларусі ў гэтай праграме быў важным складнікам палітыкі шматвэктарнасьці, балянсаваньня паміж Усходам і Захадам. Цяпер шматвэктарнасьць загінула сьмерцьцю храбрых, і выхад з “Усходняга партнэрства” выглядае натуральным. У практычным сэнсе Беларусь страціць некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў у год, якія яна атрымлівала ў межах гэтай праграмы.
А вось прыпыненьне дзеяньня Пагадненьня аб рэадмісіі з ЭЗ можа закрануць шмат беларусаў. Яно прадугледжвала, што Беларусь абавязалася прымаць назад на сваю тэрыторыю незаконных мігрантаў, якія перайшлі праз мяжу Беларусі з ЭЗ.
Але справа ў тым, што Пагадненьне аб рэадмісіі была часткай дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму, у выніку якога кошт шэнгэнскай візы для беларускіх грамадзян скараціўся ўдвая. Цяпер, калі Беларусь выходзіць з аднаго пагадненьня, то трэба меркаваць, і дамова аб спрашчэньні візавага рэжыму прыпыніць сваё дзеяньне. І Беларусы будуць плаціць за візу 80 эўра. Такі падарунак беларускіх уладаў свайму народу.