Get Mystery Box with random crypto!

Чаму не будзе параду? Упершыню з 1999 году ў Беларусі не будз | КАРБАЛЕВІЧ

Чаму не будзе параду?

Упершыню з 1999 году ў Беларусі не будзе параду. Ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня. Мінулым годам насуперак усяму сьвету, які бараніўся ад ковіду, парад дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?
Мая вэрсія палягае ў тым, што “змоўшчыкі” (Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх онлайн-перамоваў ускосна, мімаходзь узгадвалі гэтую тэму. У прыватнасьці, Фядута казаў пра лёс прэзыдэнта Эгіпту Анвара Садата, якого забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў паведамленьні расейскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыцьцю “змовы”, гаворылася, што пераварот зьбіраліся зладзіць ў Менску 9 мая падчас параду Перамогі.
А Лукашэнка – вялізны перастрахоўшчык. Нікому нельга давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?