Get Mystery Box with random crypto!

Самавыкрывальнае галасаваньне Беларусь - адзіная краіна ў сьв | КАРБАЛЕВІЧ

Самавыкрывальнае галасаваньне

Беларусь - адзіная краіна ў сьвеце, якая ў ААН прагаласавала супраць рэзалюцыі па М'янме. Тая рэзалюцыя асуджала дзяржаўны пераварот, учынены вайскоўцамі і заклікала да вяртаньня ўлады законнаму ўраду.
Гэты кейс цікавы не толькі абсалютнай і дэманстратыўнай адзінотай, у якой апынулася беларуская дыпляматыя. Не меньш дзівіць тое пазыцыянаваньне, зь якім яна выступае.
Галоўны ідэалягічны канструкт, які ужо год прапануюць беларускія ўлады, палягае ў тым, што у 2020 годзе яе апанэнты спрабавалі зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот супраць законнай улады. О’кей.
Калі кіравацца гэтай лёгікай, то афіцыйны Менск павінен быў бы і ў выпадку М’янмы выступіць у падтрымку законнай улады супраць гвалтоўнага дзяржаўнага перавароту. Аднак не. Усё з дакладнасьцю да наадварот.
У беларускіх уладаў іншая лёгіка. Рэзалюцыя патрабуе аднаўленьня дэмакратыі ў гэтай краіне. А вось гэта - вялізная крамола. Беларусь падтрымала вайсковую дыктатуру! Скажы, за каго ты, і я скажу, хто ты. Такога самавыкрывальнага кроку цяжка было штучна прыдумаць.