Адрас канала:
Катэгорыі:
Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі:
9.86K
Апісанне з канала
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Ratings & Reviews
Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.
5 stars
1
4 stars
2
3 stars
0
2 stars
0
1 stars
0
Апошнія паведамленні 287
2021-07-07 09:24:27
«Парушана норма заканадаўства наконт малітвы». Пасля выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа» ў мінскі касцёл прыйшла міліцыя.
Біскуп
Юры Касабуцкі паведаміў у Фэйсбуку, што супрацоўнікі міліцыі выставілі прэтэнзію, што была «парушаная нейкая норма заканадаўства наконт малітвы „Магутны Божа“». Што канкрэтна, піша біскуп, «яны не разумелі самі...»
— 4 ліпеня ў нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы "Магутны Божа". Што канкрэтна, яны не разумелі самі...
… На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаесамляюць сябе з ніякай рэлігіяй.
Гімн "Магутны Божа" —
гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ.
…Чаму мы не можам спяваць "Магутны Божа"? Пытанне рытарычнае...»
1.7K views06:24
2021-07-07 08:57:19
У Брэсце ўчора быў затрыманы рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк.Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім не паведамілі.
Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня bit.ly/3AytziD
1.9K viewsedited 05:57
2021-07-06 20:00:32
Асуджаным палітвязням па "пінскай справе" пакінулі прысуды без зменаў, але пералічылі тэрміны пакаранняў
6 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе судовая калегія разглядзела апеляцыйныя скаргі на прысуды першай партыі асуджаных палітвязняў па «пінскай справе». У канцы красавіка 14 палітзняволеных асудзілі да тэрмінаў ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі. Сёння ўсім пакінулі прысуды ў сіле, але пералічылі тэрміны
згодна з апошнімі зменамі ў Крымінальным кодэксе. Па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам:
Багнавец Раман, Халімончык Артур, Рагашчук Вячаслаў, Гунько Рыгор, Міхайлаў Станіслаў, Маўшук Алена ўжо адбылі замест 329 дзён — 493,5;
Шэлямет Вячаслаў, Рубец Алег, Богнат Данііл замест
328 дзён — 492;
Салавей Ігар, Цярэшка Аляксандр замест 305 дзён — 457,5;
Масціцкі Дэвід замест 306 дзён — 459;
Ляжэнка Сяргей замест
288 дзён — 432;
Маўшук Сяргей замест
67 дзён — 100,5
. У выніку, пінскім палітвязням скарацілі тэрмін пакарання прыкладна ад 1 да 5 месяцаў.
2.0K views17:00
2021-07-06 17:55:04
Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука
На petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага
Арцёма Анішчука.
Нагадаем, асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі
Арцём Анішчук расказаў, што
ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15. Каб спыніць катаванні мужчына быў вымушаны праглынуць металічныя прадметы. А пасля пракурорскай праверкі па гэтай сітуцыі,
Арцёма асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка.
Пасля таго, як пад петыцыяй
будзе назбірана 2000 подпісаў, яна будзе накіраваная ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ
2.5K views14:55
2021-07-06 17:29:45
Па «пінскай справе» асуджана ўжо 24 чалавекі — ім прысудзілі 129 гадоў і 6 месяцаў калоніі
Сёння быў вынесены прысуд другой партыі абвінавачаных па «пінскай справе». Суддзя
Вера Філонік прызначыла 10 палітвязням агулам
36 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У канцы красавіка суддзя
Яўген Брэган асудзіў першую партыю абвінавачаных па «пінскай справе» — 14 палітвязняў атрымалі тэрміны ад 5,5 да 6,5 года калоніі.
Агулам — 83,5 года калоніі.
Усіх іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў.
1.8K viewsedited 14:29
2021-07-06 16:51:11
Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"
Сёння быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя
Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:
Аляксандру Лопуху — 5 гадоў і 6 месяцаў;
Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму;
Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе — 4,5 года кожнаму;
Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — 4 гады кожнаму.
Падрабязнасці bit.ly/3qOPe1y
2.4K views13:51
2021-07-06 16:31:14
Журналісту “Настоящего времени” Раману Васюковічу прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Яго абвінавачвалі ў працы на замежнае медыя без акрэдытацыі, піша @euroradio
Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня bit.ly/3AytziD
2.1K viewsedited 13:31
2021-07-06 15:15:00
Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні
У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.
«Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый».
Нагадаем, «Вясна» і яшчэ больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Nestlé з заклікам спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.
Падрабязнасці bit.ly/3yxa749
2.7K views12:15
2021-07-06 15:00:25
Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт правесці праверкі і распачаць крымінальныя справы па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да
Мікалая Дзядка, Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых.
«Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў».
Заява цалкам bit.ly/3ymZArW
2.5K views12:00
2021-07-06 14:57:47
Хлопца арыштавалі за «надпіс антыдзяржаўнага характару» на фасадзе
Раніцай 2 ліпеня быў затрыманы 24-гадовы
Мікалай Бібліс. Яго абвінавацілі ў «нанясенні на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі фарбаю чырвонага колеру надпісы-лозунгі антыдзяржаўнага характару "Жыве" 27 чэрвеня каля 9:20 раніцы». У Фрунзенскім РУУСе, за «несанкцыянаванае пікетаванне» на хлопца склалі пратакол па
арт. 24.23 КаАП.Справу Бібліса разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 5 чэрвеня.
Сваю віну Мікалай прызнаў, але ўдакладніў, што свой надпіс нанасіў восенню, а менавіта гэты надпіс яму не належыць. Згодна з рапартам міліцыянта, 24 чэрвеня ў РУУС паступіла інфармацыя, што «ў тг-канале “Баста“ з’явілася інфармація аб новым надпісу ў раёне Захаду». Туды «выехалі міліцыянты і правялі агляд месца "правапарушэння", але сімволікі не знайшлі». На судзе дапыталі і 29-гадовага міліцыянта Жукоўскага Пятра Літвінавіча, які нават не змог назваць правільны адрас «правапарушэння».
У выніку,
суддзя Юлія Чыж пакарала Мікалая
13-сутачным арыштам.
2.2K views11:57
2021-07-06 14:01:00
Сёння пройдзе анлайн-сустрэча ў рамках 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН пад назвай «Адвакаты пад пагрозай: узмацненне пераследу адвакатуры ў Беларусі».
Спікеры прадставяць сумесную справаздачу, падрыхтаваную юрыдычнымі арганізацыямі, у якой апісаны рэпрэсіўныя меры, што прымаюцца ўрадам у дачыненні да апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у тым ліку ў дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць гэтых людзей.
Будзе даступны пераклад на рускую мову.
Сустрэча пройдзе з удзелам адвакаткі
Людмілы Казак, прадстаўнікоў
Цэнтра па правах чалавека Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў,
Lawyers for Lawyers,
Інстытута правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў.
Пачатак — 16:00.
Падрабязнасці
Рэгістрацыя на анлайн сустрэчу
2.5K viewsedited 11:01
2021-07-06 13:12:10
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных.
Сёння – 6 ліпеня – фігурантам справы будзе агучаны прысуд.
Апошнія словы палітвязняў можна прачытаць па спасылцы.
2.6K views10:12
2021-07-06 12:30:09
«Вясна назірае» склала спіс дзіўных прычын для затрымання ў чэрвені, за якія суддзі каралі беларусаў тэрмінам ад 5 да 30 сутак. Агулам за чэрвень па інфармацыі Валанцёрскай службы «Вясны» было
асуджана мінімум 119 чалавек. Вядома пра 25 штрафаў на агульную суму 2 450 базавых велічыняў (больш за 71 000 беларускіх рублёў) і не менш за 94 адміністрацыйных арышта агульнай працягласцю ў 1 477 сутак.
904 views09:30
2021-07-06 11:57:25
Паглядзіце, які партрэт з турмы даслаў свайму сыну Францішку Павел Севярынец
«Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска, Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш».
Крыніца: Вольга Севярынец
1.9K views08:57
2021-07-06 11:45:00
Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць
«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца
Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек.
Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.
Падрабязнасці bit.ly/3qMYl2V Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
8.6K views08:45
2021-07-06 11:26:12
Па справе Мікалая Дзядка прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу. У судзе абвешчаны перапынак на час яе правядзення
Працягнуўся суд па крымінальнай справе супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху
Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.
Сёння суддзя
Анастасія Папко прызначыла па справе судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, на якую адправіла каля 20 пастоў з тэлеграм-канала «Мiкоlа». Пытанні экспертызы тычацца распальвання варожасці да групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, у тым ліку АМАПу і дзяржаўных служачых.
Сам Мікола і яго адвакат былі супраць пастаноўкі гэтых пытанняў на экспертызу, бо яны выходзяць за межы абвінавачвання: артыкул 130 КК Міколе не ставіцца ў віну.
Падрабязнасці bit.ly/3jMXXzO
2.9K viewsedited 08:26
2021-07-06 11:20:55
Пасля пасяджэння затрымалі як мінімум двух чалавек
Ад будынку суда за імі паехаў шэры бус, з якога выбеглі АМАПаўцы, піша @radiosvaboda
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
2.0K viewsedited 08:20
2021-07-06 10:41:30
Стэфановіч: «Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў неадкладанага вызвалення Вікатара Бабарыкі»
Сябра Рады «Вясны»
Валянцін Стэфановіч выказаў пазіцыю арганізацыі наконт агучана сёння прысуду палітычнаму зняволенаму экс-банкіру, былому кандыдату на пасаду прэзідэнта Беларусі
Віктару Бабарыку:
«Следства і суд па дадзенай справе адбываліся з грубейшымі парушэннямі прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва. Гэты несправядлівы і жорсткі прысуд яшчэ больш замацаваў нашую перакананасць у выключна палітычна матываным пераследзе Віктара Бабарыкі.
Сутнасць крымінальнай справы Віктара Бабарыкі — пераслед за рэалізацыю права на кіраванне сваёй краінай праз удзел у свабодных і дэмакратычных выбарах, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.
Мы, як і раней, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладанага вызвалення Вікатара Бабарыкі, сябраў ягонай ініцыятыўнай групы і выбарчага штаба»
2.3K views07:41
2021-07-06 10:30:05
Жанчыну асудзілі за каментар, які палічылі «паклёпам на генпракурора»
Жыхарка Бараўлян
Наталля Красько атрымала 2 гады «хіміі» за каментар
«генеральны пракурор — злачынец». Следства палічыла, што жанчына
«тым самым распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі».
Генпракурор
Андрэй Швед ацаніў памер маральнай шкоды ў 10 000 рублёў, але суд суму кампенсацыі суд знізіў на 1 тысячу — цяпер жанчына мусіць сплаціць Шведу 9 тысяч рублёў.
Падрабязнасці bit.ly/3yrfFNA
2.3K views07:30
2021-07-06 10:08:01
14 гадоў калоніі — агучылі прысуд палітзняволенаму экс-банкіру Віктару Бабарыку
Суддзя
Ігар Любавіцкі пакараў палітвязня 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (
ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (
ч. 2 арт. 235 КК).
Віктар Бабарыка віну не прызнаў.
Падрабязнасці bit.ly/3hjKDS4
2.6K views07:08
2021-07-06 09:42:05
«Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца». Адвакатка распавяла пра сустрэчу з Марфай Рабковай
Адвакатака
Наталля Мацкевіч у Twitter распавяла пра сустрэчы з палітзняволенай праваабаронцай
Марфай Рабковай.
«Сёння наведвала Машу Рабкову. Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: "Не людзі выбіраюць часы, у якіх жыць, а часы выбіраюць людзей". І кажа: "Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца"».
Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай — у падкасце «Вясна прыйдзе»
746 views06:42
2021-07-06 09:31:31
Сёння Вярхоўны суд вынесе прысуд палітвязню Віктару Бабарыку і іншым фігурантам "справы Белгазпрамбанку".
Вось як выглядае чарга на пасяджэнне.
981 viewsedited 06:31
2021-07-06 09:25:00
«На Дзень Волі збіралі людзей па дамах у 7 раніцы, супраць каля 40 затрыманых распачалі крыміналкі»
Па дадзеных «Вясны», на Дзень Волі 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 250 чалавек. 30-гадовая мінчанка Наталля — адна з іх. Дзяўчыну затрымалі прэвентыўна — у 7 гадзін раніцы, як і многіх у той дзень. Але на Акрэсціна яе змясцілі ў межах крымінальнай справы па артыкуле 342 КК за каментарый у тэлеграме, які яна не пісала. Наталля была вымушана з'ехаць ад пераследу з Беларусі.
Дзяўчына распавяла «Вясне» пра сваё затрыманне, пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна, пра прыход мужа-міліцыянта пацярпелай у камеру да затрыманых і іншае bit.ly/2VdAc9Z
«Супрацоўнікі ізалятара пыталіся: "Навошта ты гэта рабіла?" Яны шчыра не разумелі, таму што ў мяне добрая зарплата і вышэйшая адукацыя. Калі я казала, што мая зарплата вышэй за іх у разы тры, то яны вельмі дзівіліся».
1.1K views06:25
2021-07-05 19:35:15
Ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, вымушана пакінуў Беларусь.
Заўтра ён абяцае распавесці падрабязнасці на сваім ютуб-канале, піша @christianvision
Нагадаем, што ў снежні Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі".
4.5K viewsedited 16:35
2021-07-05 19:24:05
Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіно, прыйшлі з аглядам.
Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.
UPD. З'явілася інфармацыя, што Паўла затрымалі
Хроніка палітычнага пераследу 5 ліпеня bit.ly/3yos2tB
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot
3.5K viewsedited 16:24
2021-07-05 18:42:23
Аляксандр Івулін, Данііл Калеснікаў, Максім Жараў, Ілля Толкач ды Руслан Волкаў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
У Беларусі сёння +5 новых палітвязняў. Агулам іх — 534
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі bit.ly/36fy4Rm
4.2K viewsedited 15:42
2021-07-05 18:25:59
«Міжнародная супольнасць павінна працаваць калектыўна, каб заставіць улады паважаць правы чалавека». У СПЧ адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі
На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі — адбыўся інтэрактыўны дыялог, у якім прыняло удзел 35 прастаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.
На ім свой даклад прадставіла Спецдакладчык
Анаіс Марэн.
«Мы сутыкнуліся з глыбокім палітычным крызісам падчас прэзідэнцкіх выбараў. Як у папярэдніх выбарчых кампаніях большасць кандыдатаў апазіцыі былі выключаны з працэсу, трое з іх дагэтуль знаходзяцца ў турме».
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і праваабаронца «Вясны»
Валянцін Стэфановіч у сваім выступе адзначыў, што
сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
«Мы асабліва занепакоеныя жорсткімі зменамі ў заканадаўстве, якія крыміналізуюць любую публічную крытыку рэжыму. Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы»
Падрабязнасці bit.ly/3hglmrK
3.3K viewsedited 15:25
2021-07-05 16:55:58
Праваабаронца «Вясны» распавёў пра збіццё супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Ён падае на іх заяву ў межах універсальнай юрысдыкцыі
Праваабаронца і сябра Рады «Вясны»
Зміцер Салаўёў распавёў, як падчас масавых ператрусаў у праваабаронцаў і актывістаў 16 лютага яго збілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.
«Падчас вобшуку супрацоўнік ГУБАЗіКа, які кіраваў штурмам і вобшукам, пачаў мяне збіваць (удары ў жывот, галаву), пасля да збіцця падключыліся іншыя асобы ў масках — удары ў галаву, удары па нагах. У адказ на патрабаванье выдаць копію пратаколу вобшуку — удар па назе ад асобы ў чорным у масцы.
Падчас перавозкі невядомы ў масцы ўдарыў мяне ззаду кулаком у патыліцу — у выніку праявы ЧМТ, пашкоджанне шыйнага аддзелу пазваночніка. У РАУС Мінскага раёну высветлілася, што старэйшы оперупаўнаважаны падпалкоўнік Валадзько і старэйшы оперупаўнаважаны падпалкоўнік Рудэнка склалі рапарт, адпаведна катораму ў мяне на доме размешчана выява Пагоні, што на іх думку з'яўляецца масавым мерапрыемствам».
Цяпер Зміцер шукае пацярпелых ад дзеянняў старэйшага оперупаўнаважанага падпалкоўніка
Валадзько і старэйшага оперупаўнаважанага падпалкоўніка
Рудэнка.
Ён збіраецца падаць на іх заяву ў межах універсальнай юрысдыкцыі.
Падрабязнасці bit.ly/2V8BBi6
3.9K views13:55
2021-07-05 15:52:13
Акрамя таго, у ІЧУ Брэста перасталі пускаць адвакатаў
Блізкія затрыманых 2 ліпеня паведамілі @viasna_brest, што на працягу апошніх дзён адвакаты спрабавалі патрапіць ў Ленінскі ізалятар часовага ўтрымання.
У пятніцу вечарам прычынай адмовы на наведванне адвакатамі сваіх падабаронных называлі тое, што
адбываецца перазменка персаналу. Аднак і пасля перазменкі адвакатаў таксама не пусцілі.
У суботу раніцай працаўнікі ІЧУ спасылаліся на
недахоп пакояў для зносін з адвакатамі. Затым — што
адбываецца дэзінфекцыя, пасля якой нібыта нельга заходзіць на працягу 12 гадзін.
У нядзелю ў ІЧУ адвакатаў зноў не пускалі, спаслаўшыся на тое, што
зноў правялі дэзінфекцыю. Адпаведна, зноў 12 гадзін нельга заходзіць у памяшканні для зносін з адвакатамі.
3.2K viewsedited 12:52
2021-07-05 15:35:00
Amnesty International патрабуе вызвалення арыштаванай за прамову на ўручэнні дыпломаў Кацярыны Віннікавай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя
Amnesty International патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення
Кацярыны Віннікавай, выпускніцы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арыштаваная на 15 сутак пасля прамовы на ўручэнні дыпломаў, у якой яна ўзгадала былых супрацоўнікаў факультэта і яго выпускнікоў, якія падвергліся рэпрэсіям за іх падтрымку мірных пратэстаў.
«Кацярына Віннікава павінна быць неадкладна і безумоўна вызваленая, яе пераслед у любой форме павінны быць спынены. Беларускія ўлады абавязаныя спыніць барацьбу са сваім народам і пакласці канец палітычна матываваным рэпрэсіям, вызваліўшы ўсіх, хто быў пазбаўлены волі выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека»
Падрабязнасці bit.ly/3dLW8PT
3.1K views12:35