115 «выйшла», 142 «зайшлі». Ці зменшылася колькасць палітвязняў у Беларусі за чатыры хвалі памілаванняЗ трэцяга ліпеня ў Беларусі адбыліся чатыры хвалі памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 115 чалавек. Апошняя на сёння частка памілаваных выйшла на волю 16 верасня.
За гэты час праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла 14 заяваў аб наданні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — з трэцяга ліпеня па шаснаццатае верасня такі статус атрымалі 142 чалавекі. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.
Такім чынам, з ліпеня на волю па памілаванні выйшлі 115 палітвязняў, а 142 іншых чалавекі атрымалі статус палітычнага зняволенага.