Абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «абразе Лукашэнкі». У Міжнародны дзень сталых людзей распавядаем, як беларускі рэжым пераследуе пенсіянераўПаводле інфармацыі «Вясны», як мінімум 67 чалавек пенсійнага ўзросту трапілі пад крымінальны палітычны пераслед у Беларусі.
Гэтых людзей судзяць як і па дыфамацыйных артыкулах, так і па такіх цяжкіх, як «здрада дзяржаве» ці «акт тэрарызму». Так 63-гадовую Галіну Дзербыш асудзілі да 20 гадоў калоніі, 69-гадовую Ірыну Мельхер да 17 гадоў калоніі, а 70-гадовага ксяндза Генрыха Акалатовіча абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» — хутка яго пачнуць судзіць.
Акрамя таго, некаторых пенсіянераў накіроўваюць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Так зрабілі ў выпадку Руслана Зголіча, якога судзілі за «абразу Лукашэнкі» і прадстаўніка ўлады.
Спіс усіх людзей пенсійнага ўзросту, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі, дасяжны па спасылцы