Get Mystery Box with random crypto!

15-гадовую школьніцу адправілі ў спецвучылішча за абразу міліц | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

15-гадовую школьніцу адправілі ў спецвучылішча за абразу міліцыянта

Як стала вядома @MAYDAYMog, суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на 2 гады. Раённая камісія па справах непаўналетніх Глускага райвыканкама падала заяву ў суд на дзяўчынку.

Падставай для крымінальнай справы паслужыў той факт, што ў лютым дзяўчына нібыта «шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса».

Таксама вядома, што прысуд быў абскарджаны ў суд Магілёўскай вобласці, аднак рашэнне пакінулі ў сіле.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116108