«45 — добрая лічба. Ужо позна памерці маладым»: у Пінску пайшла з жыцця вядомая актывістка Вераніка Іванова
У адной з бальніц Пінска заўчасна памёрла вядомая грамадская актывістка, абаронца правоў Вераніка Іванова, паведамілі @pozirkonline яе знаёмыя. Прычына смерці невядомая. Паводле звестак, атрыманых выданнем, у апошні час здароўе ў праваабаронцы пагоршылася, яна хварэла і неаднаразова трапляла ў шпіталь.
«На гэта, безумоўна, паўплываў і стрэс, звязаны з сённяшняй сітуацыяй у краіне», — адзначыў суразмоўца выдання.
У 2020 годзе Вераніка аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, кансультавала, пісала скаргі, займалася праваабарончай дзейнасцю, за што была затрыманая 8 разоў за год. Атрымала некалькі штрафаў і 15 сутак арышту. А ў 2021 годзе ў яе сілавікі зладзілі два ператрусы, канфіскаваўшы ноўтбук і носьбіты інфармацыі. Апошняе затрыманне адбылося на самым пачатку 2023 года.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116103