МУС устанавіла цану за памяшканні, якія прызначаныя для працяглых спатканняў у калоніяхЯна складзе 0,25 базавай велічыні. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале, піша @mediazona_by.
Дакумент набывае моц з 1 студзеня 2025 года. Цяпер базавая стаўка роўная 40 рублям. Гэта значыць, што кошт памяшкання за суткі складае 10 рублёў. Пражыванне дзяцей да 8 гадоў — бясплатна.
Расходы па пражыванні ў такіх памяшканнях спісваюцца з асабовых рахункаў асуджаных на падставе іх пісьмовых заяў. Таксама за пражыванні могуць заплаціць і сваякі ў касе папраўчай установы карткай ці наяўнымі.