Праваабаронца «Мемарыялу» Алег Арлоў аб адсутнасці палітвязняў | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Праваабаронца «Мемарыялу» Алег Арлоў аб адсутнасці палітвязняў з Беларусі ў абмене: «Можа быць, мы даведаемся пазней»
Расійскі праваабаронца АлегАрлоў, вызвалены ў выніку маштабнага абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, на прэс-канферэнцыі FDP Zentrale ў Берліне на пытанне @dw_belarus адказаў, што яму невядома, чаму сярод вызваленых не было беларускіх палітвязняў.
«Вельмі правільнае пытанне, чаму няма вызваленых беларускіх палітвязняў, напрыклад, майго сябра Алеся Бяляцкага і праваабаронцаў з цэнтра "Вясна". Я не ведаю адказ на гэтае пытанне. Можа быць, мы даведаемся пазней», — сказаў Арлоў.