Сёння ў Мазыры пачалі судзіць палітвязня Вячаслава Малейчука
Нагадаем, 10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго ўзбудзілі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК.
Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага году. Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.
У судзе Мазырскага раёна, сёння, 7 жніўня над палітвязнем распачаўся ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Справу разглядае суддзя
Анатоль Стрэльчанка. Вячаславу могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.
Месца ўтрымання: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
Напісаць анлайн