Get Mystery Box with random crypto!

Намесніцай старшыні Мазырскага суда прызначылі Галіну Кніжонак | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Намесніцай старшыні Мазырскага суда прызначылі Галіну Кніжонак, вядомую палітычна матываванымі прысудамі

На пенсію 6 жніўня адправілі намесніцу старшыні Мазырскага раённага суда Элеанору Ярмоленка, якая займала гэтую пасаду з 2003 года. Да гэтага больш за 16 год працавала ў пракуратуры Калінкавіцкага раёна.

Ярмоленка ў перыяд з 2020 года вынесла каля 30 абвінаваўчых прысудаў ў палітычна матываваных адміністрацыйных справах. Яна таксама судзіла палітзняволенага Антона Кашаеда, і 17-гадовых Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку, якія ў жніўні 2020 года кідалі камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля.

На гэтую пасаду прызначылі яшчэ больш адыёзную суддзю Галіну Кніжонак, якая ў мінулым годзе трапіла ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельскай вобласці.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115941