Сёння пачалі судзіць глыбоцкага байкера за каменатры пра ЛукашэнкуУ абласным судзе Віцебска 7 жніўня пачаўся судовы працэс у закрытым рэжыме супраць
Сяргея Навумава паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльанй варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя
Ігар Макарэвіч.
Пра затрыманне мужчыны стала вядома 16 траўня. «Пакаяльнае» відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. У ім Сяргея абвінавачвалі ў допісах, «якія абразілі Лукашэнку».
Сяргею Навумаву 55 гадоў. Мужчына паходзіць з гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Сяргей захапляецца нумізматыкай і байкерствам.