Затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра ФранцкевічаПра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.
Паводле крыніцаў, разам з Таццянай была і яе сястра
Наталля Лабацэвіч — маці былога палітвязня Іллі Лабацэвіча.
«Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.
Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Хроніка палітычнага пераследу