МЗС Германіі пацвердзіла інфармацыю аб смяротным прысудзе грам | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
МЗС Германіі пацвердзіла інфармацыю аб смяротным прысудзе грамадзяніну ФРГ у Беларусі
Пра гэта паведамляе @dw_belarus.
Як паведамілі ў МЗС, ведамства і амбасада ФРГ у Мінску аказваюць консульскую дапамогу гэтай асобе і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яе інтарэсах.
«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія абвяргае пры любых абставінах», — гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.
Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання