Get Mystery Box with random crypto!

Актывіста з Вілейкі асудзілі за відэа да чатырох гадоў калоніі | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Актывіста з Вілейкі асудзілі за відэа да чатырох гадоў калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста Андрэя Кудзіка. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын.

У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, паведаміў у сябе ў сацсетках актывіст з Вілейкі Павел Хаванскі. Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў.

Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115802