Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае пакаранне для грамадзяніна Германіі

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыко Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна «Western».

Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання