Пяць гадоў калоніі, 21 «пацярпелы» ў справе: адбыўся завочны суд над рэчыцкім актывістам
Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста
Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў суддзя
Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна. 18 ліпеня Шчучко завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Рэчыцкага актывіста прызналі вінаватым паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Вядома, што Юрыя затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Рэчыцы 30 жіўня 2020 года і пасля двух сутак аштрафавалі на 15 базавых велічынь. Асцерагаючыся далейшага пераследу, у верасні 2020 года Шчучко з'ехаў з Беларусі. Cпачатку ён жыў ва Украіне, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю, а пасля ўварвання туды расійскіх войскаў пераехаў у Польшу.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115800