СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны
Рыко Крыгеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin
мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага крыжа.У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «наёмніцтва» (арт. 133) і «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289).
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала @motolkohelp, па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы пакуль не маюць падцверджання гэтай інфармацыі, лёс грамадзяніна Нямеччыны высвятляецца.
Вядома, што Рыко раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы Дзярждэпа ў Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам.
Падрабязнасці dp.spring96.org/be/news/115798 Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Рыка — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo