Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі яшчэ паўтара года знявол | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі яшчэ паўтара года зняволення. Больш за месяц ад яго няма вестак

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 3 траўня 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага. Суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення.

Напрыканцы траўня яго этапавалі ў мазырскую калонію № 20, але з 14 чэрвеня ад яго не было яшчэ ніводнай весткі.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.

Падтрымайце Яўгена паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Яўген Уладзіміравіч Прапольскі
Напісаць анлайн