Get Mystery Box with random crypto!

«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груз | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Не дай страху табой авалодаць». 27 ліпеня журналіст Алег Груздзіловіч прэзентуе сваю кнігу

Журналіст Алег Груздзіловіч, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. У выданні «Мае турэмныя муры» аўтар, нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, прытрымліваецца свайго фірмавага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях.

Прэзэнтацыя кнігі «Мае турэмныя муры» пройдзе ў Вільні 27 ліпеня ў Беларускім доме. Наведнікі змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара ў падарунак, піша @bajby. Пачатак прэзэнтацыі а 18.30 ў Беларускім доме па адрасе Вільня, вуліца Віленская, 20.