Get Mystery Box with random crypto!

За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка пакара | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка пакаралі арыштам

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюдзе «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.

У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя'97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні «правапарушальнік» віну не прызнаў, пры гэтым не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць, іх экстрэмісцкімі.

Крыніца: Віцебская Вясна