Get Mystery Box with random crypto!

У Светлагорску затрыманыя пяцёра супрацоўнікаў тэлеканалу «Ран | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Светлагорску затрыманыя пяцёра супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і супрацоўнікаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Паводле словаў крыніцы, працаўнікоў медыя затрымалі за падпіскі на суполку «Светлік Светлагорск» у «Аднакласніках» (не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх»).

Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі, піша @viasnaHomel.

Хроніка палітычнага пераследу 12 чэрвеня
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»