Get Mystery Box with random crypto!

Актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі і з | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі і знаходзіцца ў Вільні

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам дзякуй за словы падтрымкі!».

Ілля — валанцёр з Гомеля, асуджаны да 1,5 гадоў зняволення па «справе Зельцэра». Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 3000 лістоў палітвязням. Ён таксама актыўна пісаў скаргі на прапагандыстаў, спрабуючы прыцягнуць іх да адказнасці. Апошнім часам яго некалькі разоў адпраўлялі на суткі.