Get Mystery Box with random crypto!

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенка

Жанчыну вінавацяць у незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Ганну звольнілі пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.

Крыніца: @nashaniva