Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву па-ранейшаму «прэсуюць» у ка | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву па-ранейшаму «прэсуюць» у калоніі

Як стала вядома @MAYDAYMog, Марыя мае праблемы са здароўем у жаночай ПК-4 у Гомелі. Праз гэта яна не працуе. Каля месяца таму на пастраенні яе прыйшлося нават выводзіць пад рукі.

У апошні час яна ўтрымоўваецца ў «адзіночнай камеры». Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ШІЗА.

Разам з тым, Марыя не страчвае прысутнасці духа. Па інфармацыі MAYDAY, яна па-ранейшаму рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай — гэтая фішка стала сімвалам нязломнасці і аптымізму Калеснікавай.

Падтрымайце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz