Get Mystery Box with random crypto!

Падтрымайце палітзняволеную актывістку Таццяну Канеўскую Тац | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Падтрымайце палітзняволеную актывістку Таццяну Канеўскую

Таццяна — актывістка, давераная асоба Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Змагалася за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з'яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. 

У траўні 2021 года Таццяну асудзілі да 6 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) і арт. 292 (захоп будынкаў).

У калоніі Таццяну двойчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 30 сутак, пасля чаго на тры месяцы адправілі ў ПКТ. У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Таццяне ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Канеўская — адзіная жанчына, якая адбывае тэрмін у турме.

Падтрымайце Таццяну лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Таццяна Васільеўна Канеўская
Напісаць анлайн