Get Mystery Box with random crypto!

Дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» узмацнілі пакаранне з | Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» узмацнілі пакаранне з «хіміі» на калонію

У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу сувязь з палітвязнем знікла.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што Глебу ўзмацнілі пакаранне, а яго перавялі ў следчы ізалятар.

13 чэрвеня ў палітвязня адбудзецца апеляцыйны суд. Да гэтага яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі.

Чытаць па спасылцы bit.ly/3IsvGdx

Падтрымайце Глеба:
СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Глеб Ігаравіч Койпіш
Напісаць анлайн