Get Mystery Box with random crypto!

Алесь Разанаў Бязмежжа Палову жыцця падаюся ў свет, палову - | Viartannie

Алесь Разанаў
Бязмежжа

Палову жыцця падаюся ў свет, палову -
варочаюся са свету,
палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,
палову - закрэсліваю напісанае,
палову жыцця расту ад зямлі, палову -
расту з зямлёю:

і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш
бязмежжа.