Get Mystery Box with random crypto!

Калі я Калі я вярнуся сюды ізноў Калі я толькі змагу вярнуцц | Viartannie

Калі я
Калі я вярнуся сюды
ізноў
Калі я толькі змагу вярнуцца сюды
ізноў
Нічога не зменіцца
Напэўна
Нічога не зменіцца
Толькі я
Я змянюся, як змяняецца свет
Як змяняецца слова
Як змяняецца ўдых
Як змяняецца крок
І калі будзем разам
Мы будзем не мы
А толькі магчымыя думкі
Аб мінулай сустрэчы
Аб магчымым спатканні
Аб мінулым спатканні.
І гэты сусвет
Не застанецца з намі
З маімі рукамі
І твамі рукамі
І тады мы пакінем
Можа, выдых
У нашым з табой існаванні.