Get Mystery Box with random crypto!

Эстонскім міністрам замежных справаў зноў стаў Урмас Рэйнсалу. | ВЯЧОРКА

Эстонскім міністрам замежных справаў зноў стаў Урмас Рэйнсалу. І гэта добрая нагода скарэктаваць тыя абмежаваньні, якія былі прынятыя ў дачыненьні да беларусаў цягам апошніх месяцаў.

Сьвятлана Ціханоўская сазванілася зь міністрам, пагаварылі пра Украіну, палітвязьняў, чыгуначных партызан. Міністар сказаў, што абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх студэнтаў ня будуць уведзеныя, і што гуманітарныя візы працягнуць выдаваць беларусам у Эстоніі.

Ціханоўская таксама падняла шэраг пытаньняў, зьвязаных зь міграцыяй — дамовіліся правесьці працоўныя сустрэчы. Міністар запрасіў Ціханоўскую наведаць Талін. Таксама ў Эстоніі зьявіўся афіцыйны ўпаўнаважаны Ціханоўскай, які будзе займацца пытаньнямі беларусаў, і камунікаваць з урадам і парлямэнтам напрасткі.

Урмас Рэйнсалу быў на пасадзе міністра ў 2020-2021 гадах. Арганізаваў слуханьні па Беларусі ў Радзе Бясьпекі ААН. У 2021 годзе ён уручыў Ціханоўскай ордэн Крыжа Зямлі Марыі за заслугі перад Эстоніяй. Рэйнсалу лічыцца адным з самых прынцыповых і пасьлядоўных крытыкаў Лукашэнкі, і быў адным з тых, хто максымальна актыўна ўздымаў беларускае пытаньне на міжнароднай арэне.