Get Mystery Box with random crypto!

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург на запрашэньне Жузэ | ВЯЧОРКА

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург на запрашэньне Жузэпа Барэля. Заўтра зранку яна выступіць перад міністрамі замежных справаў Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі і адкажа на пытаньні міністраў.

Як вы ведаеце, зранку будзе апублікаваны сьпіс асобаў і фірмаў, якія патрапілі пад санкцыі. Плянуецца таксама, заўтра на паседжаньні міністры павінны вырашыць пра прыняцьце сэктаральных санкцыяў.

У сваім выступе Ціханоўская закране тэму захопу самалёта і выкраданьня Рамана Пратасевіча, закліча не дапусьціць “гандлю” палітвязьнямі, зьверне ўвагу на доказы катаваньняў і суіцыды ў турмах, эскаляцыю рэпрэсіяў супраць журналістаў і закрыцьцё Tut.by. Ціханоўская зь міністрамі абмяркуюць далейшыя крокі па ціску на рэжым, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, а таксама дапамогі рэпрэсаваным.

Ціханоўская правядзе сустрэчы з прэм’ерам Люксэмбургу, міністрамі Бэльгіі і Славеніі. Плянуюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Эўракамісіі па Усеабдымным пляне дапамогі, які прадугледжвае да 10 мільярдаў эўра для свабоднай Беларусі.